Тут і ніжэй карціны нейроннай сеткі. Выявы: MIT Computer Science and AI Laboratory, Michael Tyka via Google Photos

Тут і ніжэй карціны нейроннай сеткі. Выявы: MIT Computer Science and AI Laboratory, Michael Tyka via Google Photos

Група даследчыкаў Google распавяла аб навучанні штучных нейронных сетак маляванню карцін. Нейронныя сеткі могуць як стварыць карціну з простага шуму, так і апрацаваць творы людзей.

Нейронная сетка працуе ў дзясятак пластоў: адзін можа адшукаць на выяве вуглы, іншы — краі, наступны — сабраць дэталі выявы з аб’ектаў накшталт будынка, дрэва ці галавы жывёлы.

Нейронную сетку можна папрасіць знайсці ў шуме пэўныя аб’екты альбо маляваць аб’екты, якім папярэдне навучылі сетку па аналізе тысяч выяваў. Альбо проста задаць адвольнае паляпшэнне выявы.

Напрыклад, з маляваннем гантэлі нейронная сетка не справілася — пэўна, на ўсіх фота, што ёй паказвалі, гантэль трымалі ў руцэ, таму яна намагалася дамаляваць да гантэлі руку. Але справілася з пошукам розных аб’ектаў у аблоках ці ператварэннем дрэў у будынкі, а лістоты ў птушак.

Карціны можна прапускаць праз алгарытм паляпшэння зноў і зноў. Галерэя работ нейроннай сеткі тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?