Крымінальная справа па артыкуле 168 КК Беларусі (Палавыя зносіны і іншыя дзеянні сэксуальнага характару з асобай, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту) у дачыненні да былога кіраўніка МДГА «У дапамогу дзецям-сіротам» Вячаслава Давыдовіча спынена.

«Падазрэнні, якія ўзніклі да асобы Давыдовіча, не пацвердзіліся. Было прынята рашэнне аб спыненні гэтай крымінальнай справы», — паведаміў першы намеснік старшыні Следчага камітэта Аляксей Волкаў.

Крымінальную справу па артыкуле 168 на Давыдовіча завяло ўпраўленне Следчага камітэта па Мінску 25 чэрвеня мінулага года.

Журналісцкае расследаванне па гэтай тэме TUT.BY правёў у 2014 годзе. У артыкуле сцвярджалася, што Давыдовіч звязаны з фігурантамі гучнай «справы пра педафілаў» ахвярамі якіх сталі, па заявах аператыўнікаў, тысячы дзяцей. 

Цяпер Вячаслаў Давыдовіч адбывае пакаранне за эканамічныя злачынствы. У лютым 2014 года яго прысудзілі да 4 гадоў пазбаўлення волі за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, звязаную з атрыманнем даходу ў асабліва буйным памеры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?