У небе над месцам захопу закладніка лётаюць верталёты. Фота Ройтэрз.

У небе над месцам захопу закладніка лётаюць верталёты. Фота Ройтэрз.

У небе лётаюць верталёты, на дарогах патрулі. Дзецям загадана заставацца ў школе, якая ўзятая пад ахову. Так сёння выглядае невялічкі гарадок Дамартэн-ан-Гаэль (Dammartin-en-Goele). Ён знаходзіцца на паўночны ўсход ад Парыжа, ля аэрапорта Руасі імя Шарля дэ Голя.

Як паведаміў прэс-сакратар Міністэрства ўнутраных спраў, паліцыя амаль пэўная, што два тэрарысты знаходзяцца там у друкарні CDT, што ў прамысловай зоне гарадка. Дамартэн-ан-Гаэль размешчаны ў дэпартаменце Сена і Марна.

Вядома, што бандыты захапілі закладніка. Яны ўзброеныя гранатамётамі і аўтаматамі.

У расстрэле журналістаў «Шарлі эбдо» падазраюць братоў Куашы — 34-гадовага і 32-гадовага французаў алжырскага паходжання, што раней ваявалі на баку «Аль-Кайды» ў Іраку.

Адзін з братоў у свой час адседзеў паўтара года строгага рэжыму за спробу далучыцца да ісламісцкай групоўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?