Вядомы беларускі футбаліст Аляксандр Глеб даў вялікае інтэрв'ю Tribuna.com, у якім распавёў пра пачаткі кар'еры ў Беларусі, «Арсенал», «Барселону», падзяліўся ўражаннямі пра падзеі ва Украіне, ЧС па хакеі ў Мінску, адносіны з ужо былой жонкай Настассяй Касянковай, навучанне на юрыста ва ўніверсітэце.

Аднак вялікая частка інтэрв'ю прысвечана знаходжанню ў Турцыі — А. Глеб дапамог «Каньяспору» застацца ў Суперлізе.

— Вас часта называюць зоркай або легендай беларускага футбола 

— Называюць і называюць, але зорка на небе. А легенда - гэта Домрачава… А я проста «Імператар»:). Ну, мяне так фанаты ў Турцыі называюць. Мянушка. Сур'ёзна:). Мне прыемна.

Глеб зазначае: «Мне проста хочацца і далей атрымліваць задавальненне ад футбола. А ў апошнія паўгода [у Турцыю Адяксандр перабраўся ў студзені — НН] яно да мяне вярнулася.

Так, «Каньяспор» не каманда топ-узроўню, чаго хацелася б [клуб фінішаваў у чэмпіянаце 11-м — НН],

але пасля беларускага футбола ад турэцкага я прыйшоў у захапленне.

Першы матч памятаю. Крута было. Тым больш з «Фенербахчэ» гулялі. Наогул нерэальна выдатна атрымалася. Калі БАТЭ гуляў у Стамбуле [матч 1/16 фіналу Лігі Еўропы 22 лютага 2013 г., 0:1 на карысць туркаў — НН], стадыён быў дыскваліфікаваны. І атмасферу адчуць не ўдалося. А тут… Неверагодна, выдатна! Зноў акунуўся ва ўсё гэта. Успомніў, як раней гуляў, калі на стадыёне збіраецца па 50 тысяч чалавек.

У Турцыі футбол — спорт нумар адзін. Гэта вельмі спадабалася.

Перад маім першым хатнім матчам едзем на аўтобусе. Гляджу ў акно — а там паходні нейкія, фаеры, народу — проста мора.

Думаў: «Што за хэ, зараз аўтобус падпаляць». Але нічога не здарылася. Аказваецца, заўзятары проста расцягнуліся метраў на трыста, каб сустрэць каманду. Крута! І так кожны матч. Нерэальна.

— Растлумачце: запоўненыя трыбуны сапраўды прымушаюць бегчы?

— Ну вядома! Асабіста мне няма розніцы, дзе гуляць. Дома або на выездзе — усё роўна. Абы народ быў на трыбунах. Калі бачыш усё гэта, становіцца прыемна. Узбуджэнне такое з'яўляецца — гуляць адразу ж хочацца. А ў нас што? Выходзіш з падтрыбункі, сядзіць некалькі сотняў чалавек, і ў цябе нясецца: «під###c, б##!», «С##ка, б##!» І ты толькі думаеш: «Куды мне бегчы? Навошта мне бегчы? Што гэта?»

— Турцыя стала футбольнай краінай зусім нядаўна. Што для гэтага трэба Беларусі?

— У нас ажыятажу няма. Там футбол — гэта рэлігія. Яго рэальна любяць. Увесь народ. У гарадах дзеці і бабулі гавораць толькі пра футбол.

Мне пацаны распавядалі пра Трабзон. Кажуць, калі каманда прайграе, футбаліста пасля матчу можа спыніць бабуля і пачаць задаваць пытанні: «Чаму ты ў тым эпізодзе не пабег закрываць зону? А чаму ты згуляў так?»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0