Рыжанкова перакінулі ў спорт з дыпламатыі. У маладога дыпламата імкліва развівалася кар’ера.

Ён працаваў у пасольствах Беларусі ў Ізраілі, Польшчы, быў высланы з Варшавы падчас дыпламатычнага скандалу.

Цытата: «Вельмі нечаканая для мяне прапанова, разглядаю яе як знак вялікай павагі з боку Аляксандра Лукашэнкі».

У дзень прызначэння, кастрычнік 2012.

***

Аб’ектыўка

Нар. у 1972 у Мінску. Сын першага міністра спорту незалежнай Беларусі Уладзіміра Рыжанкова. Скончыў міжнароднае права на юрфаку БДУ (1994). У 1994—2006 працаваў у Міністэрстве замежных справаў. У 2006—2012 — начальнік упраўлення замежнай палітыкі Адміністрацыі прэзідэнта. З 2012 — памочнік прэзідэнта па спорце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0