Лукашэнка паабяцаў вярнуць Грузію ў СНД

04.10.2012 / 13:20

Аляксандр Лукашэнка будзе ініцыяваць вяртанне Грузіі ў лік краін — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Аб гэтым ён заявіў сёння ў інтэрв’ю міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Мір».

«Мне здаецца, што ў наступным годзе саміт СНД, хутчэй за ўсё, збярэцца ў Мінску. Таму я ўсяляк буду ініцыяваць, гэта ўжо мая будзе функцыя (калі Мінск стане месцам правядзення саміту), вяртанне Грузіі ў СНД», — сказаў Лукашэнка.