Red Hot Chili Peppers працягваюць падтрымліваць дзяўчат з Pussy Riot

Гэтым разам на канцэрце ў Маскве.

22.07.2012 / 21:33

На канцэрце ў Санкт-Пецярбургу.

Вакаліст рок-групы Red Hot Chili Peppers Энтані Кідзіс выйшаў у майцы з назвай апальнага расійскага гурту Pussy Riot на канцэрце на маскоўскіх Лужніках. Пра гэта паведамляе Газета.ru.

Днём раней Кідзіс выступаў у той самай майцы ў Санкт-Пецярбургу. Надпіс на ёй ён зрабіў сам. Пасля канцэрта фронтмэн Red Hot Chili Peppers і Флі, басіст гурту, склалі ліст дзяўчатам з Pussy Riot, якія "сядзяць у турме за музыку".

Удзельніц гурту Pussy Riot вінавацяць у хуліганстве за «панк-малебен» у храме Хрыста Збаўцы. Тэрмін утрымання пад вартай ім падоўжаны найменш да 12 студзеня 2013 года.

Нагадаем, што 25 ліпеня Red Hot Chili Peppers выступяць у Кіеве.

nn.by