У Маскве арыштавалі журналіста, які супрацоўнічаў з «Белсатам»

Басманны суд Масквы задаволіў хадайніцтва следства і адправіў у следчы ізалятар журналіста Канстанціна Габава, паведаміла «Медуза» са спасылкай на прэс-службу судоў агульнай юрысдыкцыі.

27.04.2024 / 22:16

У паведамленні прэс-службы Канстацін Габаў прадстаўлены як прадзюсар навіннай службы інфармацыйнага агенцтва Reuters. Пры гэтым ТАСС называе яго былым прадзюсарам Reuters.

У той жа час тэлеграм-канал «Осторожно, новости» піша, што ў 2022 годзе журналіст працаваў на тэлеканале «Белсат», а да гэтага — на тэлеканалах «Мир» і «Москва 24».

Габава абвінавачваюць па артыкуле аб удзеле ў «экстрэмісцкай супольнасці» (Частка 2 артыкула 282.1 Крымінальнага кодэкса РФ).

Па версіі следства, Габаў прыняў удзел у падрыхтоўцы фота– і відэаматэрыялаў для публікацыі на ютуб-канале «Навальны Live». У паведамленні прэс-службы суда сказана, што канал, маўляў, выкарыстоўваюць для публікацыі кантэнту Фонду барацьбы з карупцыяй, абвешчанага ў Расіі «экстрэмісцкай арганізацыяй». 

У Расіі затрымалі дысідэнта, якога Пуцін пераследаваў яшчэ ў СССР

Рамашэўская-Гузы просіць дапамагчы ёй грашыма на адвакатаў — падпісчыкі абурыліся

Два гады пазбаўлення волі і 120 тысяч рублёў кары нібыта за супрацоўніцтва з «Белсатам»

Nashaniva.com