У Дом-музей Адама Міцкевіча прывезлі выставу «Святая Русь»
У навагрудскім Доме-музеі Адама Міцкевіча прэзентуюць выставу рэпрадукцый Мікалая Рэрыха «Святая Русь», заўважыла выданне Reform.news.
25.04.2024 / 22:36
Фрагмент экспазіцыі рэпрадукцый Мікалая Рэрыха «Святая Русь». Фота: сайт музея
«Тая тэматыка работ, якая приехала на навагрудскую зямлю — гэта славянства, наша славянства — Русь, праайцы, нашы продкі», — расказаў пра экспазіцыю прадстаўнік Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд Рэрыхаў» Андрэй Пшонка.
Экспанаты ў навагрудскі музей прыехалі з Музея-фонда Мікалая Рэрыха ў Новасібірску. Усяго на выставе прадстаўленыя 40 работ мастака розных перыядаў.
Гродзенцы патрабуюць растлумачыць, куды знікла мемарыяльная дошка Тадэвуша Касцюшкі
У Гродне з Новага замка прыбралі мемарыяльную шыльду Касцюшкі