Лукашэнка прыгразіў з'ехаўшым пераследам іх родных у Беларусі

Аляксандр Лукашэнка падчас абмеркавання нацыянальнай бяспекі на УНС стаў адкрыта пагражаць сваім палітычным праціўнікам, якія з’ехалі за мяжу, закладнікамі — іх роднымі, што засталіся ў Беларусі.

25.04.2024 / 13:47

«Усе тыя, хто сёння збіраюцца нападаць на Беларусь і рыхтуюцца там, не забывайце, што вы вельмі моцна шкодзіце сваім родным.

Не забывайце, што ў вас тут нейкая маёмасць ёсць — раю забыць пра гэту маёмасць. Але не стаўце пад удар сваіх родных. Не буду далей працягваць — ведаеце, ва што гэта можа выліцца», — сказаў ён.

Якім памерам шрыфту друкуюць Лукашэнку даклад, каб ён бачыў літары ФОТАФАКТ

Дэкарацыя замест новага цэнтра ўлады. Што стала ясна з першага дня працы УНС?

Лукашэнка назваў кодавае слова, пасля якога ён сыдзе

Nashaniva.com