Белстат: Сярэдні заробак у Мінску складае роўна 800 даляраў «чыстымі»

Намінальны налічаны сярэдні заробак у сакавіку па краіне вырас на 135,4 рубля і цяпер складае 2161,1 рубля «бруднымі».

24.04.2024 / 11:51

Калі ж браць «чыстымі», то гэта будзе 1858 рублёў 55 капеек «чыстымі».

Гэта 669 даляраў па сярэднім курсе за сакавік «бруднымі» і 575 даляраў «чыстымі»

У Мінску сярэдні заробак застаецца самым вялікім. Ён упершын ўзяў планку ў тры тысячы рублёў і складае 3005,4 рубля. Гэта 930 даляраў па сярэднім курсе за сакавік, або роўна 800 даляраў чыстымі.

Nashaniva.com