У Расіі заявілі аб маштабнай атацы ўкраінскіх беспілотнікаў

Па звестках Мінабароны РФ, збіта 50 дронаў.

20.04.2024 / 08:22

У Расіі заяўляюць аб маштабнай атацы ўкраінскіх беспілотнікаў. Па звестках Мінабароны РФ, збіта 50 дронаў.

Таксама па адным дроне збілі над тэрыторыямі Смаленскай, Разанскай, Калужскай і Маскоўскай абласцей.

У Смаленскай вобласці паведамляецца аб прылёце па нафтабазе (на відэа). Улады рэгіёна пацвердзілі пажар. База, як пішуць расійскія СМІ, належыць «Лукойлу».

У Белгарадскай вобласці беспілотнікі скінулі выбуховыя прыстасаванні на сяло Пораз, дзе загінулі два чалавекі.

У Бранскай вобласці пасля падзення БПЛА загарэўся аб'ект энергетычнай інфраструктуры. У Калужскай дрон узарваўся каля электрападстанцыі.

Nashaniva.com