Спадзяванне толькі на Бога. Губернатар Санкт-Пецярбурга пасля налёту дронаў аб'ехаў горад з абразом у руках

Губернатар Санкт-Пецярбурга Аляксандр Бяглоў разам са спікерам рэгіянальнага парламента, мясцовым мітрапалітам Варсанофіем і іншымі святарамі зрабіў «малітоўны аб'езд» горада праз суткі пасля таго, як дрон урэзаўся ў жылы дом на поўначы Пецярбурга. Пра гэта паведаміла прэс-служба гарадской мітраполіі.

04.03.2024 / 23:45

Губернатарскі «аб'езд» горада па кальцавой аўтадарозе з Казанскай іконай Божай Маці быў прымеркаваны да «надыходзячага перыяду Вялікага посту», які, праўда сёлета пачынаецца толькі 18 сакавіка.

«Правячы архірэй і суправаджаючыя яго маліліся за Свяцейшага Патрыярха Кірыла, прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, улады і жыхароў паўночнай сталіцы», — гаворыцца ў паведамленні мітраполіі.

2 сакавіка ў пяціпавярховы жылы дом на поўначы Пецярбурга ўрэзаўся беспілотнік. Дрон пашкодзіў некалькі кватэр, шэсць чалавек звярнуліся па медыцынскую дапамогу. 

Чытайце таксама:

Дроны атакавалі Санкт-Пецярбург

У Пецярбургу беспілотнік урэзаўся ў жылы дом

ГУР Украіны сцвярджае, што ўзламала сайт Мінабароны Расіі

Nashaniva.com