Топ-100 самых уплывовых беларусаў. 43. Рыгор Кісель

05.04.2015 / 18:46

43 (36). Рыгор Кісель

Генеральны дырэктар АНТ.

 

Калі падчас прэс-канферэнцыі Аляксандр Лукашэнка раптам узгадаў: «А Кісель такі беларускамоўны ў нас, ён піша мне на беларускай мове», — больш за ўсё здзівіўся сам Рыгор Кісель. Усё ж магілёўскі журналіст ніколі не вылучаўся піэтэтам да беларускай мовы.

Ягонае АНТ спрэс рускамоўнае, за выняткам святочных канцэртаў. Большасць праграм тэлеканала ўзятыя з Расіі. Рэтрансляцыя расійскіх серыялаў і забаўляльных праграм дазваляе Кісялю захоўваць за АНТ статус самага папулярнага канала Беларусі.

 

Цытата

«Займаюся бегам для сябе, а не напаказ. Жыву ў Драздах, бегаю ў парку там жа. У сярэднім 10 км. Магу 15 і 20 — як настрой і час дазваляюць».

 

Аб’ектыўка

Нар. у 1955 у вёсцы Здудзічы Светлагорскага раёна. Скончыў журфак БДУ (1979). Працаваў у газеце «Магілёўская праўда» (1979—1987), у Магілёўскім абкаме КПБ (1987—1990), рэдактарам газеты «Магілёўскія ведамасці» (1990–1994). Старшыня Белтэлерадыёкампаніі (1994—2000), пасол у Румыніі (2000—2002), старшыня праўлення АНТ (з 2002). Удавец, мае двух дзяцей.

* * *

38. Уладзімір Амарын
39. Сяргей Румас
40. Павел
41. Юрый Зісер
42. Мікалай Лукашэнка
43. Рыгор Кісель
44. Уладзімір Зіноўскі
45. Мікола Статкевіч
46. Наталля Радзіна
47. Павел Тапузідзіс
48. Сяргей Хусаенаў