Топ-100 самых уплывовых беларусаў. 35. Сяргей Гурулёў

05.04.2015 / 18:45

35 (54). Сяргей Гурулёў

Старшыня Вайскова-прамысловага камітэта.

 

Беларускі ВПК стаіць перад новым выклікамі. Не так даўно Сяргей Гурулёў паведаміў, што сёлета будуць паказаны найноўшыя «ўзоры пэўных сродкаў агнявога паражэння рознай далёкасці». Усе — беларускай вытворчасці. Цяпер эксперты гадаюць, якімі ж навінкамі парадуе абаронны сектар.

Сярод удалых прыкладаў працы Вайскова-прамысловага камітэта адзначаюць супрацьтанкавы комплекс «Шэршань». Цяпер беларускаму лідару хацелася б атрымаць уласныя эфектыўныя ўстаноўкі супраць-ракетнай абароны і аператыўна-тактычныя ракетныя комплексы. Ідзе гаворка і пра стварэнне сваёй авіявытворчасці.

Сярод кіраўніцтва Вайскова-прамысловага комплекса толькі зусім нядаўна з’явіўся ўраджэнец Беларусі Дзмітрый Пантус, усе астатнія нарадзіліся ў Расіі ці Украіне.

 

Цытата

«Беларусь плануе нарошчваць групіроўку касмічных спадарожнікаў».

Студзень 2014.

 

Аб’ектыўка

Нар. у 1953 у г.п. Алавяная Чыцінскай вобласці (Расія). Генерал-лейтэнант (2001). Скончыў Благавешчанскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча імя Мерацкова (1974), Вайсковую акадэмію бранятанкавых войскаў імя Маліноўскага, Вайсковую акадэмію Генштаба Узброеных сіл Расіі (1999). З 1986 у Беларускай вайсковай акрузе. З 1997 начальнік штаба — намеснік камандзіра, з 2000 года камандзір 28-га армейскага корпуса. У 2001 быў начальнікам Галоўнага штаба, з канца 2001 — начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік міністра абароны Рэспублікі Беларусь. Ад 2009 — старшыня Вайскова-прамысловага камітэта.

* * *

30. Андрэй Уцюрын
31. Андрэй Шорац
32. Генадзь Давыдзька
33. Аляксандр Якабсон
34. Леанід Мальцаў
35. Сяргей Гурулёў
36. Аляксандр Машэнскі
37. Міхаіл Русы
38. Уладзімір Амарын
39. Сяргей Румас
40. Павел