Фота Вадзіма Заміроўскага

Фота Вадзіма Заміроўскага

На пятнаццаты дзень супрацьстаяння ў Курапатах актывісты, якія пратэставалі супраць будаўніцтва бізнес-цэнтра, вырашылі прыбраць лагер. Будоўля цяпер цалкам спыненая, плот плануюць разабраць у бліжэйшы час.

Афіцыйнага рашэння Мінгарвыканкама па аб'екце пакуль няма, таму абаронцы Курапатаў абяцаюць вярнуцца, калі на пляцоўцы зноў з'явяцца тэхніка і рабочыя.

Актывісты вывезлі ўсе палаткі, драўляныя насцілы, падмялі тэрыторыю, дзе быў лагер. Не здымаць вырашылі толькі плакаты ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, якія вісяць на плоце вакол будоўлі.

Апошнія 15 дзён каля будоўлі кругласутачна дзяжурылі абаронцы Курапатаў. Іх падтрымлівалі і мясцовыя жыхары - яны сабралі больш за тысячу подпісаў супраць узвядзення ў іх мікрараёне новага бізнес-цэнтра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?